Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія народныя гульні, рэкамендаваныя Вучэбнай праграмай дашкольнага выхавання. Другая малодшая група (3-4 гады)

Дата: 18 октября 2018 в 13:35

2-я малодшая група (на ўзрост 3-4 гады)

ВОЖЫК І МЫШЫ

Інвентар: вяровачкі-«хвосцікі», шапачка-маска вожыка.

Задача: развіваць хуткасць, спрыт, вынослівасць, рашучасць.                                                

Апісанне гульні: Па лічылцы выбіраецца «вожык». Гульцы (у кожнага за поясая вяровачка-«хвосцік») становяцца ў круг, «вожык» — у цэнтры. Па сігнале ўдзельнікі ідуць управа, «вожык» — улева.                         

Бяжыць вожык, тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

— Вожык. вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

         Пасля гэтых слоў усе спыняюцца, звяртаюцца да вожыка:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісцях мыш.

         «Вожык» асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца.

Бяжы, бяжы, вожык!

Не шкадуй ты ножак!

Раз, два, тры — хвасты лаві!

         «Мышы» разбягаюцца. «Вожык» бяжыць за імі, імкнучыся выцягнуць як мага болей «хвастоў». «Мышка», у якой вожык выцягнуў «хвосцік», лічыцца злоўленай.

ГРУШКА

 Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

            Мы пасадзім грушку

            Усе, усе,

            Няхай наша грушка

             Расце, расце.

                         Вырасці ты, грушка,

                         Вось такой вышыні,

                         Распусціся, грушка,

                         Вось такой шырыні.

           Расці, расці, грушка,

           Ды у добры час.

           Патанцуй,- Марылька,

           Паскачы для нас.

                          А ужо наша грушка

                          Распусцілася,

                          А наша Марылька

                          Зажурылася.

           А мы тую грушку

           Весяліць будзем.

           I з нашай Марылькай

           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

АДГАДАЙ, ЧЫЙ ГАЛАСОК

Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

                   Сталі у круг, i — раз! два! тры!

                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

                     А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

                      Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

         Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.